Тэма: Наша мова
Мэты:
·
вучыць
вучыць адрозніваць на слых рускую і беларускую мовы;
·
арганізаваць
назіранне за асаблівасцямі вымаўлення ў беларускай мове;
·
вучыць
расказваць казку па малюнку
·
садзейнічаць
развіццю мовы, мыслення і памяці;
·
выхоўваць
узаемаветлівасць, уменне працаваць у групах.
Абсталяванне: падручнік
“Беларуская мова. 1 клас”, рабочы сшытак, каляровыя алоўкі.
Ход урока
Арганізацыйны момант
Весела гучыць званок, яго голас нам
знаёмы,
Запрашае на ўрок беларускай мовы!
Паведамленне мэты і задач урока
Уступная гутарка
-Скажите, на каком языке я сейчас с вами
говорю?
-А теперь послушайте и скажите, на каком
языке прозвучит следующий текст:
На зямлі жыве шмат народаў. Кожны
гаворыць на сваёй роднай мове. Беларусы, украінцы і рускія добра разумеюць
адзін аднаго.
-Кто знает, на каком языке прозвучал
текст? Всё ли вы поняли, о чём я говорила?
-Сегодня у нас необычный урок. Мы начинаем
изучать белорусский язык.
-Сёння мы пачынаем вывучаць беларускую
мову. Гэта родная мова беларусаў. Яна вельмі падобная (похожа) да
рускай.
-Паслухайце верш (стихотворение) на
беларускай мове. Калі нешта будзе незразумела (непонятно), запытвайцеся
(спрашивайце) у мяне:
Замежную мову я з сада вучу,
а на беларускай – не ўмею, маўчу.
Замежную мову люблю і вучу.
А нашу таксама я ведаць хачу. М. Пазнякоў
-Што вам было незразумела (непонятно)?
-Якую мову хоча ведаць (знать) герой
верша?
Лексічная праца
Дамінуючы лексічны матэрыял: прывітанне, добры дзень, калі
ласка, дзякуй, да пабачэння.
·
Праца
па малюнках у сшытках.
-Разгарніце (откройте) сшытак (тетрадь).
Разгледзьце малюнак (рисунок). Дзе адпачываюць (отдыхают) дзеці?
-Хто з вас быў у лагеры адпачынку?
-Дзе сабраліся дзеці?
-Пакажыце на малюнку ў сшытку вогнішча,
размалюйце яго. Вымавіце слова “вогнішча”
ўголас.
-А цяпер паслухайце мой расказ па малюнку:
Каля вогнішча (костра) сабраліся дзеці з
розных краін. Кожны з іх размаўляе на сваёй мове.
-На якой мове гавораць рускія?
-На якой мове гавораць украінцы?
-На якой мове гавораць літоўцы?
-На якой мове гавораць палякі?
-Пра што гутараць (разговаривают)
дзеці?
-Каб добра разумець адзін аднаго,
неабходны чалавек, які ведае (знает) адразу некалькі моў. Хто знае, як
называюць такога чалавека? Так, гэта перакладчык (переводчик).
Фізкультхвілінка
·
Гульня
“Перакладчык”
-Давайце ўсе разам пагуляем у
перакладчыкаў (переводчиков). Я буду называць вам словы па-руску, а вы -
перакладаць па-беларуску (настаўнік дапамагае перакладаць вучням):
Пожалуйста -
Спасибо -
До свидания –
-А цяпер я буду называць словы
па-беларуску, а вы перакладайце на русскую мову:
Прывітанне –
Прабачце –
Да пабачэння –
Смачна есці –
·
Адказванне
на пытанні
-Паслухайце і адкажыце на пытанні (вопросы).
Якую мову мы пачалі сёння вывучаць? …. (беларускую мову).
-Мы хочам навучыцца на ёй што рабіць?....
(размаўляць).
-Што трэба ведаць, каб размаўляць
па-беларуску? ….(словы)
Аўдзіраванне
Як
Мікітка сукенку з’еў
Прыехаў Мікітка да бабулі Алены ў госці.
Павіталіся, тады бабуля і пытае:
-А ты, Мікітка, не забыўся беларускія
словы, добра іх ведаеш?
-Не, не забыў, - упэўнена адказаў унук,
запіхваючы ў рот цукерку. – Можаш праверыць, як я гавару.
-Тады так зробім, - ажывілася бабуля
Алена, - Я спачатку буду вымаўляць словы па-руску, а ты паўтараць за мной па –
беларуску. Перакладчыкам будзеш. Дамовіліся?
-Дамовіліся, - згадзіўся ўнук і заадно
пацікавіўся:
- А што робіць перакладчык?
-Зараз пабачыш сам, - яшчэ болей
ажывілася бабуля і пачала падшукваць у памяці словы для ўнука. А Мікіта
пасур’езнеў, нават цукерку за шчакой прытрымаў.
Бабуля пачала:
-Клюква.
-Журавіны.
-Лук.
-Цыбуля.
-Картошка.
-Бульба.
-Сахар.
-Цукар.
-Бумага.
-Папера.
-Аист.
-Бусел.
Гэтак перабралі дзесяткі з два слоў.
Убачыўшы, што ўнуку ўсе даецца проста, бабуля Алена прапанавала:
-А цяпер давай наадварот зробім – будзем
словы з беларускай мовы на рускую перакладаць.
І ўжо на першым слове Мікітка
спатыкнуўся.
-Сукенка, - вымавіла бабуля, з усмешкай
зірнуўшы ў вочы ўнуку.
-Конфета, - хуценька пераклаў Мікітка і
языком перакінуў конфету за другую шчаку.
-Авой! – прытворна здзівілася бабуля. –
Няўжо ты можаш з’есці … платье? Сукенка - па–руску “платье”.
-Не, бабуля, ты жартуеш, - пакрыўдзіўся
ўнук. – Я добра ведаю, што цукерка – гэта конфета.
-Дык я ж пра сукенку гаварыла, - аж
крыху разгубілася бабуля.
-А я пра цукерку, - салодка прыцмокнуў
Мікітка.
Абодва задаволена замяяліся. Асабліва
радаваўся Мікітка: пабываў жа перакладчыкам. А што недачуў трошкі – з кім
такога не бывае?
Фізкультхвілінка
Развіцце мовы
ст.5
Настаўнік яшчэ раз паўтараюць словы
па-беларуску.
Падвядзенне вынікаў і рэфлексія
-Якую мову мы пачалі вывучаць?
-Якія беларускія словы вы запомнілі?
Комментариев нет:
Отправить комментарий